Акадэмія новай беларускай дыпламатыі
Акадэмія новай беларускай дыпламатыі —
гэта адукацыйны курс Цэнтра новых ідэй, прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі
знешні вобраз беларусі
Праграма 2024 года будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве).
У гэтым годзе мы будзем даследаваць знешні вобраз Беларусі, пераасэнсоўваць імідж нашай краіны і каналы яго прасоўвання ў межах канцэпцыі новай (публічнай) дыпламатыі.
табе дакладна да нас, калі
Ты малады лідар ці маладая лідарка ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў
Цікавішся беларускай знешняй палітыкай
Займаешся ці плануеш займацца грамадскай/журналісцкай дзейнасцю, альбо маеш досвед удзелу ў сустрэчах з міжнароднымі актарамі
Што ты атрымаеш ад навучальнай праграмы

навучышся свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку
навучышся фармуляваць меркаванне і ўмець ацэньваць міжнародныя працэсы з улікам выклікаў ды трэндаў
атрымаеш навыкі для прасоўвання беларускай павесткі на міжнародным узроўні
Беларусь, як і ўвесь рэгіён, стаіць на раздарожжы, у гістарычнай перспектыве эпоха Лукашэнкі набліжаецца да канца. У прыватнасці, вайна Расіі супраць Украіны паказала, што знешняя палітыка яго рэжыму, заснаваная на лавіраванні паміж Расіяй і Захадам, скончылася.
Дзеля задавальнення гэтай патрэбы Цэнтр новых ідэй сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта запускаюць адукацыйны курс, які дапаможа маладым беларускім лідаркам і лідарам сфармуляваць цэласнае разуменне знешняй палітыкі Беларусі.
Хто б ні ўзначаліў Беларусь далей, знешнюю палітыку давядзецца ствараць з нуля. Больш за тое, спатрэбяцца новыя лідаркі і лідары, якія змогуць распрацаваць і весці гэтую палітыку.
Чаму гэты курс патрэбны цяпер
Беларуская дыпламатыя — гэта цяпер не толькі палітыка ўраду, але гэта таксама ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і палітычных актараў, накіраваныя на прасоўванне інтарэсаў беларусаў.
Таму гэты курс і названы Акадэміяй новай беларускай дыпламатыі, бо падчас афлайн-часткі мы хочам даць навыкі для таго, каб новыя лідаркі і лідары ведалі, як ужо цяпер прасоўваць беларускую павестку ў міжнародным асяроддзі.
спікеры і спікеркі
праграмы - 2024
  • Рыгор Астапеня
    Заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар “Беларускай ініцыятывы” у Chatham House
  • Павел Мацукевіч
    Cтаршы даследчык Цэнтра новых ідэй
  • Леся Руднік
    Дырэктарка Цэнтра новых ідэй
  • Кацярына Дзяйкала
    юрыстка-міжнародніца, кандыдатка юрыдычных навук, экспертка Беларускага Хельсінкскага Камітэта
  • Павел Слюнькін
    Аналітык Еўрапейскай Рады па міжнародных адносінах
  • Аляксандр Класкоўскі
    палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва "Позірк"
  • Роза Турарбекава
    кандыдат гістарычных навук, дацэнт, ганаровы стыпендыят Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Універсітэт Уорык
Праграма анлайн - часткі
2 красавіка – 25 траўня 2024
2 красавіка (аўторак),
18:30 – 20:30 па Мінску
  • Уводзіны ў курс / знаёмства з праграмай і ўдзельніцамі ды ўдзельнікамі курса. Чаканні ад Акадэміі
Мадэратарка: Дар'я Рублеўская

  • Уводзіны ў аналіз беларускай замежнай палітыкі.
Спікеры: Рыгор Астапеня, Павел Мацукевіч

  1. У якім стане цяпер беларуская замежная палітыка і як уплывае на фармаванне знешняга вобразу?
  2. Якія ўнутраныя і знешнія фактары фармуюць знешнюю палітыку Беларусі?
  3. Чым беларуская замежная палітыка адрозніваецца ад іншых?
4 красавіка (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Умовы фармавання знешняй палітыкі Беларусі
Рыгор Астапеня
  • Як гістарычная спадчына фармуе беларускую замежную палітыку?
  • Якія геаграфічныя і геапалітычныя ўмовы беларускай замежнай палітыкі?
  • Які ўплыў на знешнюю палітыку Беларусі мае дэмаграфічны складнік і рэлігійная спэцыфіка?
  • Як суіснуюць трэкі беларускай дзяржаўнай і недзяржаўнай дыпламатыі?
9 красавіка (аўторак),
18:30 – 20:00 па Мінску
Знешні вобраз Беларусі
Леся Руднік

  • Што засталося ад іміджу Беларусі і якія асноўныя актары яго фармуюць зараз?
  • Які брэнд пасуе беларускай замежнай палітыцы і хто яго можа фармаваць ды прасоўваць?
11 красавіка (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Развіццё і стан беларускай дыпламатыі
Павел Мацукевіч
  • Якую ролю адыгрывае МЗС у фармаванні замежнай палітыкі і знешняга вобразу Беларусі?
  • Які брэнд Беларусі прасоўвае МЗС?
  • Якія асаблівасці дыпламатычнай прысутнасці Беларусі за мяжой?
  • Што не так і што правільна ў прадстаўніц і прадстаўнікоў беларускай дыпламатычнай службы?
16 красавіка (аўторак),
18:30 – 20:00 па Мінску
Роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы
Павел Мацукевіч
  • Як змянілася роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы і як гэта ўплывае на знешні вобраз?
  • Які стан стасункаў з АДКБ і NATO?
  • Ці магчымы беларускі нейтралітэт?
  • Як паўплываў удзел Беларусі ў перамоўных пляцоўках на ўласны знешні вобраз?
18 красавіка (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Майстар-клас па напісанні аналітычных тэкстаў
Аляксандр Класкоўскі
  • Стыль аналітычных тэкстаў, выгляд дакумента
  • Разбор добрых прыкладаў і самых распаўсюджаных памылак
23 красавіка (аўторак),
18:30 – 20:00 па Мінску
Беларуска-расійскія адносіны
Рыгор Астапеня
  • Як Беларусь і Расія ўспрымаюць адна адну?
  • Якія асноўныя залежнасці Беларусі ад Расеі і наадварот?
  • Якія перспектывы беларуска-расейскіх адносінаў?
  • Як поўнамасштабнае ўторгненне Расіі на тэрыторыю Украіны паўплывала на знешні вобраз Беларусі?
25 красавіка (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Адносіны з постсавецкай прасторай
Роза Турарбекава
  • Чаму рэжым Лукашэнкі так цікавіцца постсавецкай прасторай?
  • Ці ёсць будучыня ў Садружнасці Незалежных Нацый?
  • Як аптымізаваць адносіны з постсавецкімі краінамі і ці можа сяброўства з краінамі СНД палепшыць знешні вобраз Беларусі?
30 красавіка (аўторак),
18:30 – 20:00 па Мінску
Дальняя дуга беларускай знешняй палітыкі. Адносіны Беларусі і Кітая
Павел Мацукевіч
  • Якая дальняя дуга знешняй палітыкі Беларусі і якія ў яе перспектывы?
  • Чаму развіццё супрацоўніцтва з дальняй дугой другаснае ў параўнанні з суседнімі краінамі?
  • Як Беларусь і Кітай успрымаюць адно аднаго і якія асноўныя інтарэсы Беларусі ў адносінах з КНР?

2 траўня (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Адносіны Беларусі з Захадам
Павел Слюнькін
  • Як Беларусь і Захад успрымаюць адзін аднаго? Якія адрозненні паміж новай і старой Еўропай?
  • Якую ролю адыгрывае супрацоўніцтва з Захадам у плане забеспячэння суверэнітэту Беларусі?
  • Ці ёсць у Беларусі еўрапейская будучыня?
  • Які вобраз Беларусі бачыць Захад і хто яго фармуе для ЕЗ?
7 траўня (аўторак),
18:30 – 20:30 па Мінску
  • Майстар-клас па напісанні аналітычных тэкстаў. Фідбэк на тэксты, разбор асноўных памылак і добрых тэкстаў.
Аляксандр Класкоўскі

  • 19:15 Адкрытая дыскусія пра публічную (новую) дыпламатыю і тое, як праз адвакацыю і іншыя інструменты фармаваць і прасоўваць брэнд краіны на прыкладзе Украіны
9 траўня (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Беларусь і міжнародныя прававыя інструменты і механізмы
Кацярына Дзяйкала
  • Як беларуская ўлада выбудоўвала адносіны з міжнародным правам: хто каго?
  • У якіх міжнародных прававых рамках існуе Беларусь? У межах якіх пагадненняў застаецца і якія былі дэанансаваныя?
  • Якія пазіцыі займае МЗС на міжнародных прававых пляцоўках?
  • Якой павінна быць мадэль эфектыўных адносінаў Беларусі з міжнародным правам і чаму гэта важна для яе іміджа?
14 траўня (аўторак),
18:30 – 20:00 па Мінску
Тэорыя перамоваў і досвед Беларусі як перамоўнай пляцоўкі
  • Што такое перамовы і чаму дзяржавы на іх ідуць?
  • Якія асноўныя прынцыпы і ўмовы для перамоваў у сучасным свеце?
  • Як перамовы і досвед Беларусі ў якасці перамоўнай пляцоўкі уплывае на знешні вобраз Беларусі?
16 траўня (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Культурная дыпламатыя
Павел Мацукевіч
  • Што такое культурная дыпламатыі і якія яе перавагі?
  • Ці варта аспрэчваць нацыянальную гістарычную і культурную спадчыну Беларусі, якая ўжо падзелена суседзямі? Кейс ліцвінізму як прастора для абмеркавання
  • Ці можна вярнуць нацыянальную культурную каштоўнасць у Беларусі?
  • Якую ролю культурная дыпламатыя можа займаць у фармаванні знешняга вобразу?
23 траўня (аўторак),
18:30 – 20:00 па Мінску
Беларускі дыпламатычны пратакол
Павел Мацукевіч
  • Што такое дыпламатычны пратакол і пратакольныя сустрэчы?
  • Што трэба ведаць пра пратакол наведванняў і сустрэч?
  • Як арганізавана пратакольная перапіска першых асоб Беларусі?
25 траўня (чацвер),
18:30 – 20:00 па Мінску
Грамадская думка пра знешнюю палітыку Беларусі
Рыгор Астапеня
  • Якую знешнюю палітыку хоча беларускае грамадства?
  • Якія фактары аказваюць уплыў на погляды беларусаў на знешнюю палітыку?
  • Што думаюць беларусі пра вайну Расіі супраць Украіны?
Агульная рэфлексія на анлайн-курс. Дар'я Рублеўская