— Збольшага я быў нават здзіўлены, наколькі падрыхтаваныя людзі прыйшлі на занятак, — распавёў ён. — Яны задавалі пытанні па справе падчас майстар-класу, прынамсі палова была падрыхтаваная да задання па напісанні тэксту. Былі эсэ больш моцныя і больш слабыя, але гледзячы на якасць тэкстаў, мне не падалося, што я шмат чаму навучыў некаторых удзельніц і ўдзельнікаў. Ва ўсіх з удзельнікаў ёсць база, з якой можна працаваць, проста камусьці трэба больш практыкі, а камусьці — тэорыі. Мне самому былі цікавыя пытанні, якія задаваліся, а калі чытаў эсэ, то ўбачыў новыя ракурсы на праблемы, над якімі разважаў.