Акадэмія новай беларускай дыпламатыі
Гэта адукацыйны курс
Кампуса палітычнай навукі,
прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі
Special Edition
па культурнай дыпламатыі

У праграме 2025 года
15 анлайн-сесій + напісанне эсэ, а таксама практычная частка
ў афлайне (уік-энд
у Варшаве).
Сёлета будзем даследаваць, якія міфы пра Беларусь існуюць у замежнікаў — і як мы можам іх разбураць, асабліва праз культурную дыпламатыю.
табе дакладна да нас, калі
Ты маладая лідарка ці малады лідар ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў
Цікавішся беларускай знешняй палітыкай
Займаешся ці плануеш займацца прасоўваннем Беларусі ў свеце
Што ты атрымаеш ад навучальнай праграмы

навучышся свабодна
і глабальна думаць
пра знешнюю палітыку
і культурную дыпламатыю
навучышся вызначаць тэндэнцыі і ацэньваць іх уплыў на знешні вобраз Беларусі
атрымаеш навыкі для прасоўвання беларускай культуры на міжнародным узроўні
Беларуская грамадзянская супольнасць мае ўсё менш магчымасцяў непасрэдна ўплываць на замежных стэйкхолдараў і фармаваць наратывы. Адпаведна новаму часу і новым рэгіянальным, геапалітычным выклікам мы шукаем новыя шляхі для прасоўвання Беларусі і фармавання яе знешняга вобразу. Культурная дыпламатыя – інструмент, які дазваляе расказваць свету пра Беларусь праз культуру, гісторыю, мастацтва і іншыя інструменты.
Дзеля задавальнення гэтай патрэбы Кампус палітычнай навукі сумесна з Фондам Фрыдрыха Эберта запускаюць адукацыйны курс,
які дапаможа маладым беларускім лідаркам і лідарам сфармуляваць цэласнае разуменне знешняй палітыкі Беларусі.
Гэтая праграма рыхтуе новае пакаленне «амбасадарак і амбасадараў» Беларусі, якія будуць прасоўваць Беларусь праз прызму культурнай дыпламатыі.
Чаму гэты курс патрэбны цяпер
Беларуская дыпламатыя — гэта цяпер не толькі палітыка ўраду, але гэта таксама ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і палітычных актараў, накіраваныя на прасоўванне інтарэсаў беларусаў.
Таму гэты курс і названы Акадэміяй новай беларускай дыпламатыі, бо падчас афлайн-часткі мы хочам даць навыкі для таго, каб новыя лідаркі і лідары ведалі, як ужо цяпер прасоўваць беларускую павестку ў міжнародным асяроддзі.
спікеркі і спікеры
праграмы - 2025
  • Рыгор Астапеня
    Заснавальнік Цэнтра новых ідэй і дырэктар “Беларускай ініцыятывы” у Chatham House
  • Павел Мацукевіч
    Былы дыпламат, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй
  • Леся Руднік
    Дырэктарка Цэнтра новых ідэй
  • Надзея Зелянкова
    Крэатыўная дырэктарка
  • Арцём Шрайбман
    Палітычны аналітык
  • Валянціна Чэкан
    Кансультантка па пытаннях дзелавых камунікацый і публічных выступаў Speaker-coach TEDxMinsk, TEDxWomen, TEDxYouth
  • Андрэй Бушыла
    Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік першага класа,
    былы палітычны дырэктар
    МЗС Беларусі
  • Антон Раднянкоў
    Старшыня Рады Цэнтра новых ідэй
Праграма анлайн - часткі
23 красавіка – 11 чэрвеня 2025
23 красавіка (серада),
18:30 – 20:30
па Мінску
  • Уводзіны ў курс / знаёмства з праграмай і ўдзельніцамі ды ўдзельнікамі курса. Чаканні ад Акадэміі

  • Уводзіны ў аналіз беларускай замежнай палітыкі.
Спікеры: Рыгор Астапеня, Павел Мацукевіч

  1. У якім стане цяпер беларуская замежная палітыка і як уплывае на фармаванне знешняга вобразу?
  2. Якія ўнутраныя і знешнія фактары фармуюць знешнюю палітыку Беларусі?
  3. Чым беларуская замежная палітыка адрозніваецца ад іншых?
  4. Ups and Downs дзяржаўнай культурнай дыпламатыі.
28 красавіка (панядзелак),
18:30 – 20:00
па Мінску
Умовы фармавання знешняй палітыкі Беларусі
Рыгор Астапеня
  • Як гістарычная спадчына фармуе беларускую замежную палітыку?
  • Якія геаграфічныя і геапалітычныя ўмовы беларускай замежнай палітыкі?
  • Які ўплыў на знешнюю палітыку Беларусі мае дэмаграфічны складнік і рэлігійная спэцыфіка?
  • Як суіснуюць трэкі беларускай дзяржаўнай і недзяржаўнай дыпламатыі?
30 красавіка (серада),
18:30 – 20:00
па Мінску
Знешні вобраз Беларусі
Леся Руднік

  • Што засталося ад іміджу Беларусі і якія асноўныя актары яго фармуюць зараз?
  • Які брэнд пасуе беларускай замежнай палітыцы і хто яго можа фармаваць ды прасоўваць?
  • У якой ступені знешні вобраз краіны фармуе культурная дыпламатыя?
5 траўня (панядзелак),
18:30 – 20:00
па Мінску
Беларуска-расійскія адносіны
Рыгор Астапеня
  • Як Беларусь і Расія ўспрымаюць адна адну?
  • Якія асноўныя залежнасці Беларусі ад Расеі і наадварот?
  • Якія перспектывы беларуска-расейскіх адносінаў?
  • Як поўнамасштабнае ўторгненне Расіі на тэрыторыю Украіны паўплывала на знешні вобраз Беларусі?
  • Якія беларускія гістарычныя каштоўнасці знаходзяцца ва ўладанні Расіі?
7 траўня (серада),
18:30 – 20:00
па Мінску
Адносіны Беларусі з Захадам
Андрэй Бушыла
  • Як Беларусь і Захад успрымаюць адзін аднаго? Якія адрозненні паміж новай і старой Еўропай?
  • Якую ролю адыгрывае супрацоўніцтва з Захадам у плане забеспячэння суверэнітэту Беларусі?
  • Ці ёсць у Беларусі еўрапейская будучыня?
  • Які вобраз Беларусі бачыць Захад і хто яго фармуе для ЕЗ?
12 траўня (панядзелак),
18:30 – 20:00
па Мінску
Культурная дыпламатыя
Павел Мацукевіч
  • Што такое культурная дыпламатыі і якія яе перавагі?
  • Ці варта аспрэчваць нацыянальную гістарычную і культурную спадчыну Беларусі, якая ўжо падзелена суседзямі? Кейс ліцвінізму як прастора для абмеркавання.
  • Ці можна вярнуць нацыянальную культурную каштоўнасць у Беларусі?
  • Якую ролю культурная дыпламатыя можа займаць у фармаванні знешняга вобразу краіны?
  • Ups and Downs дзяржаўнай культурнай дыпламатыі.
14 траўня (серада),
18:30 – 20:00
па Мінску
Зусім хутка падзелімся падрабязнасцямі гэтай лекцыі!
19 траўня
(панядзелак),
18:30 – 20:00
па Мінску
Беларусь > дранікі. Як арт дыпламатыя робіць краіну заўважнай
Надзея Зелянкова
  • Як мастацтву быць не толькі эстэтычным, але і мець ролю ў міжнароднай камунікацыі?
  • Як сучасныя беларускія мастацкія і культурныя праекты ўплываюць на вобраз Беларусі за мяжой?
  • Якія медыя, інстытуцыі і ініцыятывы фармуюць арт-дыпламатыю Беларусі?
  • Ці можа культура стаць інструментам палітычнага ўплыву і змяненняў?
21 траўня
(серада),
18:30 – 20:00
па Мінску
Майстар-клас па напісанні аналітычных тэкстаў
Арцём Шрайбман
  • Якім павінен быць стыль аналітычных тэкстаў? Асноўныя прынцыпы і структура дакумента.
  • Разбор добрых прыкладаў – што робіць тэкст пераканаўчым і зразумелым?
  • Разгляд найбольш тыповых памылак: як пазбегнуць непатрэбнай складанасці і забяспечыць яснасць?

26 траўня
(панядзелак),
18:30 – 20:00
па Мінску
Diplomatic Afterhours: нефармальная размова з дыпламатамі
Павел Мацукевіч, Андрэй Бушыла
  • Як фармуюцца міжнародныя адносіны "за кулісамі"?
  • Якое месца Беларусь займае на дыпламатычнай мапе свету?
  • Чым можа быць карысная культурная дыпламатыя для грамадзянскай супольнасці і для краіны?

Фармат сустрэчы: інтэрактыўны ток з магчымасцю задаваць пытанні і абмяркоўваць актуальныя тэмы ў сяброўскай атмасферы.
28 траўня (серада),
18:30 – 20:30
па Мінску
Беларускі дыпламатычны пратакол

Павел Мацукевіч

  • Што такое дыпламатычны пратакол і пратакольныя сустрэчы?
  • Што трэба ведаць пра пратакол наведванняў і сустрэч?
  • Як арганізавана пратакольная перапіска першых асоб Беларусі?
2 чэрвеня (панядзелак),
18:30 – 20:00
па Мінску
Як казаць так, каб пачулі: майстар-клас па публічных выступах
Валянціна Чэкан
  • Як перамагчы страх і прамаўляць упэўнена?
  • Структура і рытм добрай прамовы: што працуе, а што лепей выкінуць
  • Як трымаць увагу аўдыторыі і ўплываць на яе?
  • Практычныя парады, разбор памылак і жывая практыка.
4 чэрвеня (серада),
18:30 – 20:00
па Мінску
Майстэрства перамоваў: як дасягаць «так» на сваіх умовах
Антон Раднянкоў

  • Ключавыя стратэгіі і тактыкі перамоў.
  • Як дасягаць дамоўленасцяў без канфліктаў.
  • Роля культуры і кантэксту ў міжнародных перамовах.
  • Рэальныя кейсы і памылкі, якіх варта пазбягаць.
9 чэрвеня (панядзелак),
18:30 – 19:10
па Мінску
Майстар-клас па напісанні аналітычных тэкстаў
Арцём Шрайбман
  • Фідбэк на тэксты, разбор асноўных памылак і добрых тэкстаў.
11 чэрвеня (серада),
18:30 – 20:00
па Мінску
Грамадская думка пра знешнюю палітыку Беларусі
Рыгор Астапеня
  • Якую знешнюю палітыку хоча беларускае грамадства?
  • Якія фактары аказваюць уплыў на погляды беларусаў на знешнюю палітыку?
  • Што думаюць беларусі пра вайну Расіі супраць Украіны?

Агульная рэфлексія на анлайн-курс.
Мадэратарка: Дар'я Рублеўская.
Афлайн-частка
Пройдзе ў Варшаве з 12 па 14 чэрвеня.

Удзельніцы і ўдзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове сярод вучаніц і вучняў адукацыйнай праграмы.