Што думаюць беларусы пра знешнюю палітыку
2024
РЫГОР АСТАПЕНЯ
На стан вясны 2024 года толькі тры незалежныя ад дзяржавы ініцыятывы адкрыта публікуюць вынікі апытанняў беларускай грамадскай думкі: Chatham House, Філіп Біканаў у межах Belarus Change Tracker і Беларуская аналітычная майстэрня. Для таго, параўнаць актуальныя звесткі з дадзенымі 1990-2010-ых, варта карыстацца лічбамі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў [1].

Улічваючы рознасці метадаў, датаў апытанняў і/ці пытанняў, яны ўсе паказваюць падобную сітуацыю. Па знешнепалітычнай арыентацыі беларусы падзеленыя на тры групы: дзве вялікія – прарасійская і пранейтральная, і меншая – празаходняя. Ніводная з гэтых груп не мае большасці ў грамадстве, а найбольшы патэнцыял для аб’яднання грамадскіх груп мае нейтральны варыянт падтрымання сувязяў з Захадам і Расіяй на аднолькавым узроўні. Нават унутры супрацьлеглых груп ёсць шмат ідэй, якія падкрэсліваюць “нейтральнасць” беларусаў [2].
Матывацыі знешнепалітычнай арыентацыі беларусаў
На падставе адказаў на адкрытыя і закрытыя пытанні ў апытаннях Chatham House можна казаць аб матывацыях беларусаў. Пачнем з адказаў на адкрытае пытанне “Чаму Вы выбралі той ці іншы геапалітычны саюз?”, якое задавалася пасля першаснага пытання пра знешнепалітычныя матывацыі. (Ніжэй у кавычках прыводзяцца цытаты рэспандэнтаў, а групіраванне матывацый паводле Генадзя Коршунава).

Сярод матывацый прарасійскага выбару можна вызначыць [3]:

  • Наканаванасць лёсу (“Исторически мы всегда были вместе. Европа для нас чужая”, “Мы славяне, мы одних корней. Мы издревле жили вместе”.)
  • Геапалітычнае супрацьстаянне (“Мы один народ с Россией, за Россией правда! А европейцы и США – сраные капиталисты!”, “В Европе некоторые даже не знают о существовании Беларуси”.)
  • Слабая Беларусь і “магутная” Расія (“Мы никому, кроме России, не нужны”, “Россия – великая страна, наша старшая сестра. Только в союзе с Россией мы будем жить в мире и покое”.)
  • Існыя сувязі (“С Россией у нас союз между государствами на протяжении долгих лет дружбы и товаро-рыночных отношений”, “Почему? Потому что – нефть, газ и родственные души”.)
  • “Народжаныя ў СССР” (“Мы едины, нас насильно разъединили, разбили наши семьи. Если бы не было развала СССР, то не было бы сейчас и войны!”, “Потому что я хочу жить в границах Отечества 1945 года, за эти границы мои дедушки и бабушки отдавали свои жизни”.)
Сярод матывацый празаходняга выбару можна вызначыць [4]:

  • Гістарычная еднасць (“Исторически мы были цивилизованным и прогрессивным европейским государством. Не вижу причин что-то менять”, “Мы ближе к Европе, чем к русским”.)
  • Недавер да Расіі (“Лучше ориентироваться на демократический путь развития европейских стран, чем на разруху и грабеж собственной страны в России”, “Россия тянет Беларусь за собой на дно предрассудков, не уважает наш суверенитет, считая частью своей страны. Союз с Россией – это отсутствие развития и демократии”.)
  • Еўрапейскія каштоўнасці (Беларусь должна стать свободной и демократической страной. Союз с ЕС – это хороший вариант для нас после смены власти”, Там спокойно и безопасно! Там соблюдают законы! Законы у них справедливы!.)
  • Магчымасці развіцця (“Союз с ЕС даст возможность развиваться личной инициативе у людей. Будет развиваться частное предпринимательство, появится средний класс, будет обмен в научной сфере. Я вижу очень много плюсов как для людей, так и для страны”, “Высокий уровень жизни, высокие зарплаты у врачей, возможность жить в окружении красоты природы и архитектуры, доступность моря и гор, вкусные продукты высокого качества, забота о комфорте человека со стороны государства во всех аспектах, действительно социально ориентированные страны”.)
Сярод матывацый выбараў “па-за любымі саюзамі” і “сябраваць з тымі і тымі” можна вызначыць [5]:

  • Беларусь як мост (“Беларусь находится в центре Европы и окружена большим количеством стран; для создания хорошего трафика товаров и улучшения экономической ситуации лучше союзничать со всеми окружающими Беларусь государствами”, В России энергоресурсы дешевле, а в Европе прогрессивные взгляды”, “За Россию – тесные экономические и социальные связи. За ЕС – возможность учиться, перенимать опыт более развитых стран”.)
  • Пачуццё бяспекі (“Я против каких-либо конфликтов, а эти союзы могли бы их не допустить”, “Страна должна жить в мире, а не воевать во имя чуждых для простого народа ценностей”, “Беларусь находится между двумя серьезными противниками. Нельзя допустить участия Беларуси в военных и политических конфликтах”.)
  • Інтуіцыя / складана адказаць.

Яшчэ адна прызма, праз якую можна глядзець на матывацыі беларусаў з’яўляецца адказ на прамое пытанне. Паводле яго ёсць тры галоўныя чыннікі, якія ўплываюць на выбар саюзнікаў:

  • наколькі гэта палепшыць эканамічны стан краіны;
  • наколькі гэта спрыяе ўмацаванню бяспекі;
  • наколькі гэта спрыяе ўмацаванню незалежнасці [6].
Што думаюць беларусы пра вайну Расіі супраць Украіны
Беларусы падзеленыя ў сваім стаўленні да расійскай вайны супраць Украіны. Пры гэтым, колькасць тых, хто не падтрмлівае дзеянні Крамля большая, чымся доля тых, хто іх падтрымлівае [7].

Цягам двух гадоў у беларускай грамадскай думцы адсутнічае значная дынаміка ў стаўленні да вайны. Гэта сведчыць аб устойлівым падзеле ў беларускім грамадстве.

Нават прыхільнікі расійскіх дзеянняў, якія складаюць траціну грамадству, не хочуць, каб Беларусь у ёй удзельнічала. У грамадстве сфармаваны антываенны кансэнсус, які абапіраецца на страх распаўсюджвання ваенных дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, а таксама жаданне найхутчэйшага завяршэння канфлікту.

Вайна не прывяла да кардынальных зменаў у знешнепалітычных арыентацыях. Галоўная змена звязана з памяншэннем колькасці тых, хто выбірае адначасовы саюз з Еўрапейскім саюзам і Расіяй.
[1]
Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў, http://www.iiseps.org.
[2]
Р. Астапеня (2024), Якую Беларусь хочуць беларусы?, https://belaruspolls.org/narratives-2.
[3]
Г. Коршунаў (2022), Чаму беларусы выбіраюць Расію, а не Еўропу?, https://newbelarus.vision/chamu-vybirayuc-rasiyu.
[4]
Г. Коршунаў (2022), Чаму беларусы выбіраюць Еўропу, а не Расію?, https://newbelarus.vision/chamu-belarusy-vybirayuc-europu.
[5]
Г .Коршунаў (2022), Чаму беларусы не хочуць ні да Расіі, ні ў Еўрасаюз, https://newbelarus.vision/ni-rasii-ni-eurasayuz.
[6]
Chatham House Belarus Initiative, Результаты тринадцатой волны исследования, https://belaruspolls.org/wave-13.
[7]
Р. Астапеня, Ф. Биканов, К. Нестерович (2023), Взгляды беларусов на войну​ и влияние фактора страха на результаты онлайн-опросов общественного мнения, https://belaruspolls.org/narratives-1.

Што пачытаць па тэме

  1. Р. Астапеня, Ф. Биканов, К. Нестерович (2023), Взгляды беларусов на войну​ и влияние фактора страха на результаты онлайн-опросов общественного мнения, https://belaruspolls.org/narratives-1.
  2. Р. Астапеня (2024), Якую Беларусь хочуць беоарусы?, https://belaruspolls.org/narratives-2.
  3. Штотыднёвая рассылка Генадзя Коршунава, https://newbelarus.vision/authors/genadz-korshunau.
  4. Chatham House Belarus Initiative, https://belaruspolls.org.