Тэрмін прапанаваў Джозеф Най ў канцы васьмідзесятых, амерыканскі палітычны навуковец і на прынцыпах soft power была шмат год пабудавана культурніцкая дыпламатыя.
З
Wikipedia: У палітыцы (а асабліва ў міжнароднай), мяккая сіла — гэта здольнасць пераконваць, а не прымушаць (у адрозненне ад жорсткай сілы). Яна прадугледжвае фармаванне пераваг іншых праз прывабнасць і прыцягальнасць. Мяккая сіла не з’яўляецца прымусам, яна выкарыстоўвае культуру, палітычныя каштоўнасці і знешнюю палітыку, каб ініцыяваць змены.
У 2012 годзе Джозэф Най з Гарвардскага ўніверсітэта растлумачыў:
«лепшая прапаганда — гэта не прапаганда»,
і дадаў, што ў эпоху інфармацыі
«самы дэфіцытны рэсурс — гэта давер».
Тэрмін мяккая сіла (soft power) ён увёў у абарачэнне ў сваёй кнізе "Bound to Lead: The Changing Nature of American Power" (1990).
У гэтай кнізе ён пісаў:
«Калі адна краіна змушае іншыя хацець таго, чаго хоча яна сама — гэта можна назваць кааптыўнай або мяккай сілай, у адрозненне ад жорсткай, або прымусовай, сілы, якая змушае рабіць тое, чаго хоча адна краіна».
Пазней ён развіў гэтую канцэпцыю ў кнізе "Soft Power: The Means to Success in World Politics" (2004).
Джозеф Най памер у гэтым месяцы, травень 2025 года і зараз яго канцэпцыя амаль знікае ў амерыканскай палітыцы. І пакідае шмат пытанняў да таго, як будзе будавацца прапорцыя мяккай і жорскай сілаў.
У ідэальнай сістэме культурніцкая дыпламатыя — гэта частка дзяржаўнай палітыкі. Яна фінансуецца, яна мае мэты, KPI, людзей, рэтрансляцыю праз амбасады, інстытуты, культурніцкія цэнтры.
Як гэта выглядае:
— МЗС дае мандат, напрыклад, Інстытуту імя Адама Міцкевіча ў Польшчы;
— Інстытут працуе як платформа культурных ініцыятыў за мяжой;
— мастакі, куратары, пісьменнікі, фестывалі — атрымліваюць падтрымку на экспарт;
— амбасады прасоўваюць нацыянальную культуру як частку наратыву краіны.